Написать нам

СВАБОДА НАРОДНАГА СЛОВА

Оставить комментарий

Беларуская газета Новы час: "Мы распачынаем новую рубрыку, у якой будзем рабіць агляды твораў замежных карыкатурыстаў, прысвечаных актуальным падзеям тыдня. А якія тэмы былі б цікавы вам?"

Патрэбна толькі адна рубрыка - СВАБОДА СЛОВА ці свабода выказаць іншую думку, так бы мовіць свабода іншадумства. Без свабоды слова ці свабоднага абмеркавання думкамі па любых тэмах беларускага быцця мы беларусы не выпусцім занадта назапашаныя дзесяцігоддзямі бел-чырвона-белыя і чырвона-зялёныя ідэалагічныя пары ў нашых галовах-печках, каб яны ад ціску так званых незалежных СМІ не ўзарваліся на якім-небудзь майдане ці плошчы. Бо згаданыя ідэалогіі ні разу нас не зблізілі за час свайго існавання і не зблізяць надалей, бо яны раз'ядноўвалі нас і будуць раз'ядноўваць сваёй праведнасцю. Бел-чырвона-белая праз прымушэнне беларусаў карыстацца мовай пад бел-чырвона-белым сцягам, а чырвона-зялёная, якая пры ўладзе, з-за свайго бальшавіцкага мінулага і па сутнасці бальшавіцкай сучаснасці, з-за невыканання волі народу на рэферэндуме 1995 аб роўнасці статусаў беларускай мовы і русского языка. Бо без свабоды слова і свабоды выказаць сваю думку МЫ ТАЛАКОЙ не знойдзем свой дэмакратычны шлях, а будзем коўзацца ў той ці іншай ідэалогіі.

Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага iдэалагiчнага дыктату не будзе.

Бо без свабоды слова і свабоды выказаць сваю думку МЫ не знойдзем свой дэмакратычны шлях у незалежнай Беларусі, незалежнасць якой звалілася нам на карак пасля амаль 75 гадоў за саветамі і камунізмам, пасля Вялікага Кастрычніка 1917 году, які выключыў нас беларусаў, змяніўшы наш менталітэт, з ліку народаў, якія працягвалі б эвалюцыйна ісці ў капіталістычнай эканоміцы разам з прыватнай уласнасцю і заходнім падзелам люду на бедных і багатых. Такая іхняя заходняя дэмакратыя - ўлада падкантрольная багатым, і таму ніхто на Дзікім Захадзе не выходзіць на Таймс Сквер у Нью Ёрку з заклікам аб рэвалюцыйных зменах а-ля майдану, каб у імгненне бедныя, якія не могуць рабіць грошы, сталі багатымі, а тыя хто можа делать деньги збяднелі.

Якой павінна стаць наша дэмакратыя - дэмакратыя роўных не багатых і не бедных постсавецкіх людзей? Беларуская дэмакратыя павінна стаць улада падкантрольная народу.

Зразумела, што вы ведаеце шмат іншых вызначэнняў тэрміну нашае дэмакратыя. Напрыклад:

- дэмакратыя гэта ўлада падкантрольная СВАБОДЗЕ, Хартии97, Нашай Ніве, Беларускаму партызану. То бок падкантрольная бел-чырвона-белай ідэалогіі і празаходняму ўплыву заходняй дэмакратыі, дзе багаты бос заўсёды мае рацыю, дзе галоўны ідэолаг Містар Даляр.

- або вы ведаеце, што дэмакратыя гэта ўлада падкантрольная Советской Белоруссии, Звязде, БТ. То бок падкантрольная чырвона-зялёнай ідэалогіі, якая корміцца з рук згаданай бальшавіцкай улады.

У першым выпадку дэмакратыя СМІ падкантрольная бел-чырвона-беламу бізнесу, які робіць грошы на бел-чырвона-белай ідэалогіі нянавісці да беларусаў, а ў другім - падкантрольная чырвона-зялёным прыўладным СМІ, якіх корміць улада. Адсюль гэтая частка дэмакратыі - ўлада СМІ, не можа быць крыніцай дэмакратыя, не здольная аб'яднаць беларусаў і не мае мэты аб'яднаць нацыю. Бо СМІ залежныя ад грошаў і ад іншай ідэалогіі (заходняй ці ўсходняй не мае значэння).

Застаецца СВАБОДА НАРОДНАГА СЛОВА ці свабода народнай думкі, якія праз тыя ж СМІ павінны быць даведзены да народу, а праз яго меркаванне большасці пачуе ўлада, і будзе ведаць спадзёвы меньшай часткі.

Рубрыка малюнкі з той жа самай ідэалагічнай песТні і ці наўрад Новы час будзе друкаваць нешта, што будзе супярэчыць бел-чырвона-белай ідэалогіі і ўсталяваўшымся традыцыям бел-чырвона-белай СМІ-мафіі, якая пад бел-чырвона-белым сцягам вядзе бел-чырвона-белую частку беларускага народу да майдану і разбурэнняў, а не да беларускай дэмакратыі і тварэння. Бо ні ў адным з бел-чырвона-белых СМІ за амаль трыццаць гадоў з пачатку так званага адраджэння так і не з'явілася рубрыка СВАБОДА СЛОВА. Бывай здаровы Новы час. Прощай.

2018 © ImperialNEWS.TK. All rights reserved.
  • Реклама